Італьянскія паліцыянты арыштавалі ўчора ў Рыме двух кіроўцаў турыстычных аўтобусаў з Беларусі.
Супрацоўнік службы бяспекі гіпермаркета звярнуў увагу на падазроныя паводзіны 39‑гадовага і 35‑гадовага замежнікаў у секцыі электратавараў.
Абодвух зладзеяў карабінеры схапілі па дарозе да стаянкі аўтобусаў. Іхныя дзеянні класіфікуюцца як крадзеж пры абцяжвальных абставінах. Затрыманых у кайданках даставілі ў пастарунах. Суду яны будуць чакаць у няволі.