Падчас жывога эфіру на Свабодзе з аб’яднаным штабам Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава выказаліся пра беларускую мову.

Фота Шуры Піліповіч-Сушчыц.

Фота Шуры Піліповіч-Сушчыц.

На пытанне «чаму амаль няма зваротаў па-беларуску і няма агітацыйных матэрыялаў?» Марыя Калеснікава паведаміла, што беларуская мова — мэта будучыні.

Святлана Ціханоўская адказала па-беларуску.

«Большая частка нашага насельніцтва думае і гаворыць па-руску, таму ім было б цяжка ўспрымаць беларускую мову ў нашых прамовах. Думаю, мы абавязкова дадамо яе ў агітацыйныя матэрыялы. Я вучыла беларускую мову ў асноўным у вёсцы, калі прыязджала да бабулі. Ніхто не адмаўляе каштоўнасць беларускай мовы, трэба больш беларускамоўных школ, пра гэта казаў і Сяргей Ціханоўскі. Бо ў Мінску цяпер толькі дзве беларускамоўныя школы. Я заўжды радуюся, калі чую, як моладзь гаворыць па-беларуску», — сказала Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская паабяцала падумаць, як пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0