Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас урачыстага адкрыцця новай цэнтральнай гарадской паліклінікі Гомеля, піша БЕЛТА.

«Цяпер вельмі небяспечны момант, нам нельга страціць тое, што мы з вамі стварылі. Нельга! Гэта галоўнае, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Гэты кавалак зямлі мы павінны захаваць і нікому не аддаваць. Няма ніякага страху, няма ніякай катастрофы, але нягоднікі павінны ведаць, што мы будзем заўсёды суверэнныя і незалежныя і жыць на гэтай зямлі разам са сваімі дзецьмі».

Аляксандр Лукашэнка параіў не верыць тым, хто абяцае правядзенне хуткіх рэформ і ўзбагачэнне без працы за кароткі тэрмін. «Калі вам будуць казаць пра нейкія рэформы, пра тое, што вам цяпер на верталётах грошы прывязуць, пачнуць раскідваць, вы, калі ласка, не купіцеся на гэта», - сказаў ён.

Ён нагадаў, як на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў крок за крокам аднаўлялі Гомельскую вобласць, змагаліся з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Тады нам ніхто нічога не абяцаў. Ніхто сюды не ехаў і не распавядаў гэтыя байкі, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Не купіцеся, не згубіце сваю краіну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0