Сёння аднаму з сустаршыняў БХД Аляксею Шэіну патэлефанаваў супрацоўнік Мін’юсту, які паведаміў, што рашэнне аб нерэгістрацыі партыі прыпыненае.

Афіцыйная прычына — у сувязі з шэрагам зваротаў заснавальнікаў БХД, атрыманнем інфармацыі, якая ўплывае на рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі дадзенай партыі. Канчатковае рашэнне будзе прынятае пасля праверкі атрыманай інфармацыі.

Павел Севярынец кажа: «Гэта поўны сюррэалізм. Спачатку адмаўляюць у рэгістрацыі, потым прыпыняюць тое рашэнне. Думаю, што канчатковы вынік будзе вядомы толькі пасля сустрэчы Лукашэнкі з Шварцэнбергам. Наколькі ўдала пройдзе гэтае спатканне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?