30-гадовы жыхар аднаго з населеных пунктаў Жлобінскага раёна разам з сябрамі вырашыў адпачыць у рэстаране ў Жлобіне. Аднак ахоўнік кампанію, апранутую ў спартыўную вопратку, у залу не пусціў. Гэта не спадабалася наведвальніку. Мужчына пачаў лаяцца з работнікам рэстарана, а потым яму пад руку падвярнуўся грамадзянін, які таксама заходзіў у рэстаран. Агрэсіўны мужчына схапіў за вопратку апошняга, моцна пацягнуў і парваў світар. Затым паспрабаваў яго стукнуць. Але той ухіліўся. Іх разнялі работнікі аховы, паведамляе «Новыя дзень».

Пацярпелы ўзяў таксі і паехаў дадому пераапранацца, а яго крыўдзіцель застаўся на вуліцы. Дачакаўшыся вяртання апошняга, вясковец ізноў задумаў бойку. Збіў яго з ног. Мужчына стукнуўся галавой аб бардзюрны камень і атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Нядаўна адбыўся суд, які прызнаў вяскоўца вінаватым у здзяйсненні хуліганства і прысудзіў яму штраф у памеры 1890 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0