«Наша Ніва» ўжо звяртала ўвагу, што дзяржаўныя СМІ, у тым ліку агенцтва БелТА, пасля 10 чэрвеня перасталі згадваць прозвішча старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Маўчанне дзяржаўных медыя доўжылася больш за сорак дзён.

11 чэрвеня БелТА цытавала Ярмошыну пра магчымае запрашэнне на выбары міжнародных назіральнікаў. А наступны раз яе прозвішча згадалі толькі 22 ліпеня (гэта была навіна пра абмежаванне колькасці назіральнікаў).

Параўнайце, вось што выдае пошук на слова «Ярмошына» на сайце галоўнага інфармацыйнага агенцтва:

Чытайце таксама: Ярмошына патлумачыла, чаму знікла з дзяржаўных СМІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0