У камандаванні ўкраінскай Аперацыі Аб'яднаных сіл расказалі дэталі пра загінуўшага медыка Мікалая Ільіна, піша BBC News Україна. Нагадаем, Ільін — беларус, які з'ехаў з краіны ў 2006 годзе, стаў грамадзянінам Эстоніі і ваяваў на баку Украіны.

Украінскія вайскоўцы расказалі, што целы загінуўшых на момант перадачы ўкраінскай эвакуацыйнай групе мелі незваротныя трупныя змены, якія могуць сведчыць пра тое, што іх трымалі ў моргу.

А самі загінулыя былі без сваёй вайсковай формы. Акрамя таго, цела ваеннага медыка Мікалая Ільіна разрэзалі.

«Акрамя таго, высветліць, з якой зброі быў забіты ваенны медык па выніках судмедэкспертызы было немагчыма, таму што пашкоджаныя органы і косткі, а таксама забойныя элементы былі канфіскаваныя прадстаўнікамі расійска-акупацыйных войскаў у моргу Горлаўкі на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці», — паведамілі ўкраінскія вайскоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0