«Першы візіт у Беларусь міністра замежных спраў Чэхіі — важны сігнал для нашых адносінаў», — заявіў, вітаючы Карэла Шварцэнберга, кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў.
Ён зазначыў, што падчас перамоў будуць абмяркоўвацца не толькі двухбаковыя адносіны, але і пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза, бо К.Шварцэнберг прадстаўляе Чэхію, якая старшынствуе ў ЕС.
Бакі таксама маюць намер абмеркаваць палітыку Еўрасаюза «Усходняе партнёрства».
У сваю чаргу К.Шварцэнберг зазначыў, што рады быць зноў у Мінску і выказаў надзею на канструктыўныя перамовы.