Міністр замежных справаў Чэхіі Карл Шварцэнберг сёння раніцай у будынку пасольства Чэхіі ў Мінску правёў сустрэчу з прадстаўнікамі апазіцыі.

На сняданку прысутнічалі экс‑кандыдаты на пасаду прэзідэнта Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін, сустаршыня БХД Павел Севярынец, кіраўнік БХК Алег Гулак і палітык Алесь Міхалевіч. Харэктэрна, што не было ніводнага прадстаўніка АДС.

Паводле словаў Паўла Севярынца, гаворка вялося ў асноўным пра беларуска‑еўрапейскія стасункі. «Гэта дыялог Мінску і Бруселя ў кантэксце еўрапейскага выбару Беларусі, а таксама дыялог у кантэксце дэмакратычных зменаў. Асаблівая ўвага была нададзеная эканамічным, адукацыйным, сацыяльным праграмам у рамках «Усходняга партнёрства». Размаўлялі і пра стан з правамі чалавека ў Беларусі — палітычныя рэпрэсіі, праблемы СМІ, сітуацыя вакол БХД», — кажа Павел Севярынец.

Закраналася на сустрэчы і пытанне запрашэння Лукашэнкі на саміт у Прагу. «Яно ўсё яшчэ абмяркоўваецца, так сказаў міністр», — гаворыць П.Севярынец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?