Журналісты адшукалі ў вэб-архіве, што 7 сакавіка 2017 года у стужцы Ціханоўскага з'явіўся допіс жыхара Ялты Аляксандра Луцэнкі. Гэты чалавек паведаміў, што дзень таму да яго прыехалі сябры, і далучыў фотаздымак, на якім ён абдымае Аляксандра Даброва і Сяргея Ціханоўскага.

Сам Аляксандр Луцэнка родам з Днепрапятроўскай вобласці Украіны, але пасля 2014 года перабраўся ў Крым.

Скрыншот допісу Аляксандра Луцэнкі

Скрыншот допісу Аляксандра Луцэнкі

Іншы чалавек на фотаздымку — Аляксандар Даброў, ён таксама ўраджэнец Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Жыў у Маскве, у 2018 годзе пераехаў у Крым на пастаяннае месца жыхарства.

У акаўнце Аляксандра Даброва ў фэйсбуку выяўлены чэкін, зроблены 4 сакавіка 2017 года ў аэрапорце Сімферопаля.

На наступны дзень у сваім акаўнце ў фэйсбуку Даброў напісаў пост, у якім выклаў сваё сэлфі разам з Ціханоўскім у аўтобусе. Сістэма геалакацыі пазначыла ў гэтым допісе сяло Карач Сімферопальскага раёна. 

Скрыншот допісу з сэлфі Аляксандра Даброва і Сяргея Ціханоўскага. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0