14 ліпеня ў Смаргоні прайшоў велапрабег нязгодных з сітуацыяй у краіне. Але цяпер яго ўдзельнікаў чакае суд.

Удзельнічала ў велапрабегу 7 чалавек. Дарослыя людзі — мне самой ужо за 50 гадоў, напрыклад, — распавяла «Нашай Ніве» Аліна, адна з удзельніц. 

Мы паехалі проста катацца. І ўсю дарогу за намі пастаянна рушыла аўто ДАІ. Каб мы штосьці парушалі, то яны б нас спынілі, напэўна. Але ж такога не было.

Я сама прачытала пра забег у тэлеграм-канале. Далучылася да яго, праехала два колы і пасля паехала дадому. А як расказвалі іншыя раварысты, пасля ўсё ж іх спыніў супрацоўнік міліцыі з мэтай праверкі дакументаў, бо нібыта паступіла скарга аб тым, што яны распіваюць спіртныя напоі. Падчас язды на ровары?».

Скончылася, здавалася б, спакойна. Але ж Аліна кажа, што ўжо праз пару дзён раварыстаў пачалі выклікаць у міліцыю.

«Мяне забралі з дома, заехалі, адвезлі ў аддзяленне. Там апыталі, абвінавацілі, што мы нібыта ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пыталіся: якія лозунгі крычалі, хто да нас далучыўся, усякае такое, — кажа жанчына. — Пасля міліцыі я прыйшла на працу (працую у дзяржструктуры). А там мне кажуць калегі: «Усе ўсё ведаюць ужо! Мяне гэта абурыла: што ведаюць? Я што, у чымсьці вінаватая?».

Па словах Аліны, у міліцыі ва ўсіх раварыстаў пазабіралі мабільнікі. Чаму — не патлумачылі.

Цяпер удзельнікі велапрабегу чакаюць суда.

«Я катэгарычна не згодная з тым, што адбываецца. Але ведаю, што на судзе нічога не дакажаш. Цяпер штраф? Арышт? За што? У чым я вінаватая — што ездзіла на ровары?

Мяне гэта абурае. У чым мы вінаватыя? У нашым родным горадзе такое адбываецца! Не магу маўчаць, я хачу, каб людзі ведалі, што робіцца. Я ведаю, што нічога не парушыла — і не буду маўчаць», — кажа Аліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?