Выбары-20204040

Фенаменальна: тысячы людзей віталі Ціханоўскую ў вотчыне Качанавай, Наваполацку ФОТЫ, ВІДЭА

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская працягвае ездзіць па краіне і выступаць на мітынгах. Сёння па дарозе з Глыбокага ў Віцебск яна разам са сваёй камандай прыехала ў Наваполацк. На мерапрыемства прыйшлі тысячы людзей. Такога ў Наваполацку ніколі раней не было.

За кіламетр ад месца мітынгу стаялі машыны, людзей так шмат, што прыпаркавацца немагчыма.

У 16:55 з'явілася сама Ціханоўская пад воплескі натоўпу. У натоўпе можна пабачыць нацыянальную сімволіку.

«Света, Света», — вітаюць кандыдатку людзі.

Ціханоўская пачала сваё выступленне з кароткага апісання свайго жыцця і дзейнасці мужа — Сяргея Ціханоўскага.

Ціханоўская кажа, што спачатку вельмі баялася, калі прыняла рашэнне зарэгістравацца, але потым зразумела, што не можа падвесці Сяргея і людзей, якія яго падтрымалі.

«Мы цяпер адна сіла», — сказала Ціханоўская аб аб'яднанні штабоў.

Так сустракалі Ціханоўскую.

Кандыдатка зноў паабяцала, што ідзе ў прэзідэнты тэрмінам не больш за паўгода. Яе галоўная мэта — правядзенне новых сумленных выбараў у краіне. Ціханоўская запэўнівае, што палітычных амбіцый ў яе няма.

«Не прыходзьце на датэрміновае галасаванне, прыходзьце 9 чысла», — кажа Ціханоўская.

Пасля выступу натоўп ізноў палка крычаў: «Света, Света!» і «Любім, можам, пераможам!».

Пасля Ціханоўскай слова на трыбуне ўзяла Марыя Калеснікава.

Сваю прамову Калеснікава пачала з акцэнтавання экалагічных праблем — тэма, актуальная для прамысловага Наваполацка.

Прадстаўнік штаба заявіла, што кожнае парушэнне на выбарах будзе зафіксавана.

«Беларусы выкарыстоўваюць толькі законныя метады, а ўлада адказвае на гэта гвалтам», — кажа Калеснікава.

Пасля слова ўзяла Вераніка Цапкала. Яна расказала гісторыю пра ад'езд яе мужа і дзяцей за мяжу.

Цапкала выказала салідарнасць з палітычнымі вязнямі, якія цяпер сядзяць у ізалятарах.

«Я хачу жыць і гадаваць сваіх дзяцей у Беларусі, а не ў іншай краіне», — эмацыйна сказала Цапкала.

Пасля выступу Веранікі Цапкала мітынг на вотчыне Наталлі Качанавай пачаў паступова завяршацца. Наступны пункт прызначэння — Віцебск.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries8

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк пра новы гістарычны музей: Сустракаць наведвальнікаў будуць самыя важныя ў нацыянальнай гісторыі асобы11

Як выраслі цэны ў Беларусі за апошнія чатыры гады

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» заявіла, што хоча добрых стасункаў з Расіяй, і назвала яе вялікай дзяржавай31

Стала вядома, колькі беларусаў сядзіць у польскіх ізалятарах5

Прадалі аўто, а штрафы прыходзяць вам — што рабіць?2

Чаго хоча Сікорскі ад «Белсата»32

Фрыдман пра імаверную здзелку ЗША і Беларусі: Гэта стала б палітычным самагубствам для Лукашэнкі16

Кулей і Падсасонны расказалі сваю праўду пра сітуацыю на «Белсаце»23

Міру не бывае без ахвяраў? Серыял пра ліхалецце ў Паўночнай Ірландыі падводзіць да няпростых дылемаў — як дабіцца незалежнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries8

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць