23 ліпеня ў Шчучынскі раённы аддзела МНС паступіў незвычайны званок. Жыхарка вёскі Стадаляны паведаміла, што дапамога патрэбна маладому буслу. Просьба не засталася без увагі, хоць выратаванне птушак і жывёл не ўваходзіць у абавязкі работнікаў МНС. Праз некалькі хвілін работнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №16 ужо былі пад ліхтарным слупом, наверсе якога буслы зладзілі гняздо.

Аказалася, што бусляня заблыталася ў сінтэтычнай вяроўцы, якую яго бацькі выкарыстоўвалі для будаўніцтва гнязда. Птушка не магла ні вярнуцца ў гняздо, ні адчапіцца, і ў падвешаным стане страчвала сілы. Ратавальнікі ўсталявалі трохкаленную лесвіцу, падняліся наверх і вызвалілі птушку. Пашкоджаную лапку прадэзынфіцыравалі і забінтавалі. Цяпер птушка знаходзіцца на рэабілітацыі ў ветэрынара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0