Вядучы АНТ Ігар Тур у рубрыцы «Будзе дапоўнена» даў тлумачэнне, што азначае жэст Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала.

«Дамы замест распрацоўкі палітычнай праграмы запусцілі ў інтэрнэт альтэрнатыўнае тлумачэнне галівудскага жэста «сойкі-перасмешніцы». І толкам не патлумачылі сэнс. Такое адчуванне, што прапануецца «кахаць», «біць» і «рэзаць», — заявіў ён.

Чытачы «Нашай Нівы» не зразумелі, што хацеў паказаць у кадры Ігар Тур. Яны звярнулі ўвагу Рэдакцыі, што вядучы спачатку паднёс руку да носа, а пасля ўскінуў яе. Атрымаўся нейкі намёк на вусы Адольфа Гітлера і нешта на падобнае да нацысцкага вітання.

Чытайце таксама. Вядучы АНТ Ігар Тур: Яўген Афнагель — хто гэта?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?