Пра навінку піша birdinflight.com. У такім канструктары кампаніі 3 662 дэталі: з іх можна сабраць сам раяль з падстаўкай для нот і адмысловы зэдлік з рэгуляванай вышынёй. У інструмента ёсць 25 клавіш з малаточкамі, струны ўнутры, вечка, педаль, колы на ножках — усё прадумана да дробязяў. Вышыня мадэлі складае 22,5 сантыметра, а шырыня — 30,5 сантыметра.

Каб паіграць на раялі, прыйдзецца ўсталяваць на смартфон спецыяльны дадатак і падключыць да яго канструктар. Далей трэба націскаць цацачныя клавішы — гук будзе ісці з тэлефона. Таксама можна запусціць адну з запісаных мелодый — і клавішы пачнуць націскацца аўтаматычна, быццам на раялі грае прывід.

Інструмент прыдумаў фанат кампаніі — настаўнік музыкі і наладчык Доні Чэн. Ён выклаў свой праект на платформе LEGO Ideas, якая дае шанец узяць удзел у распрацоўцы новага прадукту ўсім ахвотным.

Канструктар паступіць у продаж 1 жніўня і будзе каштаваць $350.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0