Пакуль у выхадныя нам абяцалі мокры снег і да мінус пяці (як, вы не чулі?), грамадская ініцыятыва «Будзьма!» і творчая суполка «Спайка Шва» працягваюць змаганне з усякімі праявамі холада і задубеласці. 20 красавіка яны запрашаюць вас скокнуць у кавярню «Валерыя»: паслухаць анекдоты, фрашкі, досціпы, мексіканскі народны эпас і проста пагрэцца ў памяшканні.
У вечарыне ўдзел возмуць:
пацан з разбітым сэрцам,
Дзяніс Тарасенка
чалавек, які ў другі раз сутыкнуўся з ласём і зноў ацалеў,
Віталь Рыжкоў
Оперна-літаратурны прывід,
Джэці (Вера Бурлак)
вядзе вечарыну
Павал Касцюкевіч
20 красавіка (панядзелак), 19:00,
Кавярня «Валерыя» ( Валадарскага, 7)
Уваход вольны і ў дадатак з нас — кубак гарачай гарбаты.
П.С. Удзельнікі вечарыны навучаць усіх ахвочых, як правільна адрозніваць красавік ад сакавіка.