Фота з фэйсбука Сяргея Міхалка

Фота з фэйсбука Сяргея Міхалка

«Белая гвардыя. Сабраліся амаль усе. Пашка на зборах BRUTTO NOSTRA. Першая сямейная фотасесія Мірона Міхалка прайшла весела і мірна! Ура», — напісаў у сваім фэйсбуку Сяргей Міхалок.

Мірон нарадзіўся ў Сяргея Міхалка і Святланы Зелянкоўскай 18 ліпеня. «Потому что, Мир Он», — патлумачыла выбар імені Святлана.

Мірон — трэцяе сумеснае дзіця ў пары. У 2013-м нарадзіўся Макар, у 2019-м — Фёдар. Таксама ў кожнага з іх ёсць дзеці ад папярэдніх шлюбаў: у выканаўцы — сын Павел (1995 года), а ў актрысы — дачка Аксіння (2000).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0