Пад сценамі мінскай «Валадаркі» працягваюць трымаць галадоўку Вольга Фурманава і Вольга Каракіна — маці і дзяўчына затрыманага пасля правакацыі ў Гродне Дзмітрыя Фурманава.

Такім чынам яны пратэстуюць супраць незаконных, на іх думку, затрыманняў праціўнікаў Лукашэнкі. 

Чытайце: Мама і дзяўчына палітвязня Дзмітрыя Фурманава пачынаюць галадоўку пад сценамі Валадаркі ВІДЭАЗВАРОТ

Бацькі Дзмітрыя Фурманава, фота Надзеі Бужан

Бацькі Дзмітрыя Фурманава, фота Надзеі Бужан

Яны ўжо адбылі першы дзень і першую ноч. Начаваць ездзілі да знаёмых, сваю змрочную вахту пачалі а восьмай раніцы. 

На руках у сям'і — белыя бранзалеты, сімвал пратэсту супраць Лукашэнкі і сімвал падтрымкі альтэрнатыўных палітыкаў. На лавачцы, дзе размясціліся жанчыны, стаяць пакеты з цёплымі рэчамі, таксама яны робяць спробы перадаць сыну перадачу. 

Побач бацька Змітра, але ён не галадае, займаецца побытавымі пытаннямі. 

«З СІЗА да нас ніхто не падыходзіў, нічога не пытаўся, ніякай рэакцыі органаў на нас няма, — сказала «Нашай Ніве» Вольга Фурманава. — П'ём мінеральную ваду, чай. Як трымацца падказалі салідарныя медыкі, якія прыходзілі падтрымаць. Прыходзяць і іншыя, падтрымліваюць словам і маральна. На колькі мяне хопіць, не ведаю, як дасць арганізм». 

фота Надзеі Бужан

фота Надзеі Бужан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?