вачыма нашае сям’і. Да выхаду першых тамоў Збору твораў Максіма Танка.

Мы вакол Танка

Калі выйшлі першыя два тамы Збору твораў Максіма Танка, нашая сям’я ўзгадала пра неабы-якое дачыненьне да славутае асобы.

Кастусь Сьцебурака (1911 г. нараджэньня; у 30-я гады вучыўся ў Вільні на мастака) узгадаў:

– Пры Польшчы некалькі разоў Танк гасьцяваў у нашай хаце на хутары Субачы ля Крывічоў. Дарэчы, кожны карэнны жыхар Нарачанскага краю – сучасьнік Максіма Танка – запэўніць вас, што прымаў пісьменьніка ў сваёй хаце.

Анатоль Сьцебурака (1926 г. нараджэньня; краёвы сэпаратыст) адгукнуўся шырокавядомай у пэўным асяродку прыказкай «Максім Танк і Прытыцкі прапілі раён Крывіцкі». Чым патлумачыў дачыненьне да колішніх адміністрацыйна-тэрытарыяльных пераўтварэньняў на Заходняй Беларусі.

Мікола Сьцебурака (1957 г. нараджэньня; лекар зь Вялейкі) распавёў гісторыю, якую чуў ад сьв.пам. дацэнта Лявона Аскальдовіча, які працаваў у абласной клінічнай больніцы ў Бараўлянах:

– Калі Максім Танк тэлефанаваў лекарам, каб вырашыць пытаньні па здароўі ці ўладкаваць кагосьці ў шпіталь, ён ніколі не называўся народным паэтам Беларусі, але казаў: «Турбуе дэпутат Вярхоўнага Савету СССР Максім Танк...»

Аднойчы паважаны дэпутат скардзіўся доктару на самачуцьце:

– Высокі ціск маю!

На што дацэнт адрэагаваў:

– Ну, шаноўны, на то ж вы і Танк!

Анатоль Сьцебурака (1983 г. нараджэньня; супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) адзначыў, што пэўны час праціраў порткі за тымі ж партамі ў будынку старой гімназіі ў Вялейцы, за якімі сядзеў некалькі год і будучы клясык.

Усевалад Сьцебурака (1981 г. нараджэньня; выкладнік БДТУ) проста працягнуў традыцыю дачыненьня да вялікага, адвучыўшыся пяць год у пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?