25 красавіка 2009 года а 18 гадзіне ў Палацы мастацтваў (Менск, Казлова, 3) пройдзе акцыя «РЫБНЫ ДЗЕНЬ». У рамках якой адбудзецца прэзентацыя новага нумара часопіса “Тэксты», прысвечанага марской тэматыцы i легендарнай менскай краме «Рыба». Па вуліцы Карла Маркса месціцца культавая крама «Рыба». Пагалоска аб закрыцці дадзенага месца выклікала ў творчых колах абурэнне. Паэты, мастакі, музыкі выступілі з пратэстам. Выхад новага нумара часопіса «Тэксты» і ягоная прэзентацыя – творчая абарона крамы «Рыба». Больш за 30 аўтараў узялі ўдзел у праекце.

У межах акцыi «РЫБНЫ ДЗЕНЬ» выступяць літаратары: Зміцер Вішнёў, Лёлік Ушкін, Вiкторыя Бiран, Ярыла Пшанічны, Анка Упала, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Зміцер Плян, Арцём Кавалеўскі, Вольга Гапеева

музыкi: Уладзiслаў Бубен, BARFLY`S DREAMS, RoomDark, Spit it Out, Talstou, Рацыянальная дыета

адбудуцца перформансы: Тэатра псіхічнае неўраўнаважанасці, Юрася Барысевіча.

Таксама у межах акцыi каля крамы «Рыба» плануецца флэш-моб.

Акцыя праходзiць пры падтрымцы кампанii «Будзьма».

Уваход вольны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0