Сяргей Чэрачэнь па выніках пасяджэння ЦВК распавёў, што сакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў папярэдзіў, што трэба прадухіліць правакацыі, і яны могуць адбыцца.

«Рыхтуюцца яшчэ групоўкі, якія могуць прыехаць на тэрыторыю краіны, і яны (правакацыі) магчымы падчас пікетаў і канцэртаў», — сказалі нам.

Андрэй Дзмітрыеў, які выйшаў за ім, дадаў, што ім, кандыдатам у прэзідэнты, сказалі, што ў краіне ёсць 170 баевікоў, абучаных падрыўной і снайперскай дзейнасці. І калі каранавірусам пагражае назіральнікам, то ў выпадку з баевікамі, яны пагражаюць «масавым мерапрыемствам».

«Складана ставіць пад сумнеў словы сакратара Рады бяспекі. Ён павінен быць чалавекам, які адказвае за свае словы, бо інакш усё кепска ў краіне, але мне хапіла вялікага кавалка інфармацыі, каб разумець, што адбываецца. Калі нам кажуць, што ў краіне 170 чалавек, я хачу разумець, што мы робім, дзе закрытыя гарады, дзе блокпасты, як мы іх ловім? Нам кажуць (прабачце, я запісваў, мне будзе прасцей), што пад Псковам і Невелем фарміруюцца яшчэ нейкія групоўкі, калі мы пабачым ноту МЗС Беларусі да МЗС Расіі? Бо гэта сур'ёзна, гэта не жарты», — задаўся пытаннем кандыдат у прэзідэнты.

«Дык гэта Раўкоў такое сказаў, пра Пскоў і Невель?» — перапытвае адзін з журналістаў

«Так, ён сказаў, што пад Псковам і Невелем ёсць яшчэ дзве групоўкі, якія фарміруюцца ў падобных мэтах». 

«Лічу, што гэта інфармацыя вельмі сур'ёзная, і павінны рэагаваць на гэта спецслужбы і Беларусі, і Расіі», — дадаў Дзмітрыеў.

Раўкоў сказаў нам, паведамляе Дзмітрыеў, што некаторыя баевікі расказалі, што прыехалі сюды «рабіць рэвалюцыю». Але менавіта некаторыя. 

Дзмітрыеў задаў пытанне, ці магчыма адключэнне інтэрнэту 9 жніўня, Раўкоў адказаў, калі будзе небяспека, то не выключана, што будзе поўнае адключэнне інтэрнэту. 

«Адзіны спосаб унікнуць такіх сітуацый, гэта абраць новага прэзідэнта. Хто давёў краіну да такой сітуацыі? Усе альтэрнатыўныя кандыдаты за мірнае вырашэнне сітуацыі», — кажа Дзмітрыеў.

На пытанне журналістаў, чаму выбегла першай Канапацкая, а яны выйшлі праз 15 хвілін, Дзмітрыеў пажартаваў, што яны выпусцілі самай першай самага моцнага палітыка, каб яна ўсё папулярна патлумачыла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0