Пра выпадак паведамляе абласная міліцыя.

Інцыдэнт адбыўся днём 17 ліпеня. Хлопчык катаўся на ровары. 31-гадовы мужчына з суседняга дома папрасіў яго спыніцца, пачаў размову на павышаных танах, потым стаў хапаць дзіця за плечы, трэсці, кінуў на абочыну яго ровар.

Затым зняў кепку і некалькі разоў ударыў ёю па твары школьніка. Убачыўшы гэта, мама хлопчыка выклікала міліцыю. Матэрыялы праверкі праваахоўнікі перадалі следчым.

Вядома, што напярэдадні хлопчык пасварыўся з сынам падазраванага, таму мужчына вырашыў правучыць яго. Таксама не апошнюю ролю ў інцыдэнце адыграла алкагольнае ап'яненне мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0