Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што затрыманыя расіяне накіроўваліся транзітам у трэцюю краіну, але праз спазненне на рэйс засталіся і пасяліліся ў санаторый «Беларусачка» пад Мінскам, піша Tut.by.

Ён таксама назваў беспадстаўнымі сцвярджэнні аб спробе ўмяшання затрыманых расіянаў ва ўнутраныя справы Беларусі. На яго думку, гэта «толькі дапамагае ворагам Саюзнай дзяржавы ўносіць разлад у брацкія адносіны нашых краін».

— Расіяне, якія прыбылі ў санаторый «Беларусачка» пад Мінскам, былі вымушаныя гэта зрабіць у сувязі з тым, што спазніліся на рэйс з Нацыянальнага аэрапорта сталіцы Беларусі, накіроўваючыся транзітам у трэцюю краіну. Яны мелі намер вылецець з Мінска 25 ліпеня [ў Стамбул] і не збіраліся знаходзіцца ў Беларусі на нейкі працяглы час, а пазней планавалі вярнуцца ў расійскую сталіцу з іншай дзяржавы таксама самалётам, абыходзячы тэрыторыю Беларусі. Падставай для іх прыезду ў краіну з'явіўся кантракт з адной з камерцыйных фірмаў, якая зарэгістраваная тут у Беларусі, а кожны меў з гэтым прадпрыемствам заключаны працоўны дагавор, — заявіў Мезенцаў.

Ён таксама адзначыў, што, паводле інфармацыі, якую яшчэ трэба ўдакладніць, ці расіяне могуць з'яўляцца супрацоўнікамі прыватнага ахоўнага прадпрыемства, якое забяспечвае ахову энергетычнай інфраструктуры і рэсурсаў за мяжой — зусім не ў Беларусі.

— Чакаем ад кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь доказнай інфармацыі, якая пацвярджае абгрунтаванасць праведзенага затрымання расійскіх грамадзян і прад'яўленых ім абвінавачванняў па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ, як і завядзення крымінальнай справы, аб чым абвешчана 30 ліпеня — падкрэсліў пасол.

Мезенцаỳ таксама распавёў, што 30 ліпеня ў ходзе сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем, запатрабаваў забяспечыць доступ консульскіх супрацоўнікаў да расіян, аб чым была накіравана адпаведная нота.

Адказваючы на адно з пытанняў карэспандэнтаў, дыпламат адзначыў, што «нашэнне камуфляжнай формы, як і нежаданне падтрымаць хлебасольныя славянскія традыцыі, «негатоўнасць» падняць «добрую чарку» за сяброў — у перыяд знаходжання ў любым санаторыі Беларусі — не бачацца падставай для такой пільнай увагі СМІ, як і асновай для дзеянняў праваахоўных органаў без пераканаўчых і важкіх на тое падстаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0