Валер Цапкала заявіў, што затрыманне «расейскіх баевікоў» з прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера пад Мінскам — гэта ўсяго толькі «цырк». Пра гэта паведамляе РИА Новости.

Па словах палітыка, кожны раз, калі ў краіне ўзнікае складаная сітуацыя, адбываецца нешта падобнае. Ён адзначыў, што, калі нехта сапраўды наняў гэтых людзей, то гэта быў Аляксандр Лукашэнка.

Цапкала таксама лічыць, што расейцам не пагражае доўгае турэмнае зняволенне або выдача ва Украіну. Ён упэўнены, што пасля выбараў іх адпусцяць дамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0