Чэргі на асобных пунктах дасягнулі шматкіламетровай даўжыні.

31 ліпеня з’явілася інфармацыя пра чэргі на мяжы Беларусі і Расіі. Людзі пішуць у сацыяльных сетках, што цяпер расійскія памежнікі правяраюць дакументы ў тым ліку ў кіроўцаў, якія едуць у Беларусь. Калі дакументаў няма, то з тэрыторыі Расіі не выпускаюць.

Фота: https://www.facebook.com/yury.voskresensky

Прычыны дакладна невядомыя.

«Мы правяраем установачныя звесткі людзей, можа гэта і выклікала пэўныя чэргі», — паведамілі «Нашай Ніве» ў памежным упраўленні ФСБ па Смаленскай вобласці.

Праўда, з якой мэтай раптам зладзілі праверку смаленскія памежнікі, растлумачыць не змаглі і параілі звяртацца з гэтым пытаннем у Маскву. 

З беларускага боку мяжы ніякага ўзмацнення кантролю не назіраецца, нягледзячы на ранейшыя заявы пра нібыта канцэнтрацыю баевікоў у раёне Пскова і Невеля каля беларускай граніцы.

А вось што робіцца на мяжы ў выніку ўзмацнення расійскага кантролю:

Узмацненне кантролю з расійскага боку адбылося, пасля таго як 29 ліпеня Мінск заявіў пра затрыманне ў адным з санаторыяў пад Мінскам 33 баевікоў з расійскай прыватнай ваеннай кампаніі. 30 ліпеня пасол Расіі патлумачыў іх прысутнасць у Беларусі тым, што яны кіраваліся праз Мінск у Стамбул, але з няясных пакуль прычын спазніліся на рэйс.

Чытайце таксама:
«Бяруць нумар мабільнага, «стаматалогію» не пускаюць». Беларус распавёў, што адбываецца ў чэргах на мяжы з Расіяй

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?