Задоўга да пачатку мітынгу ў Маладзечне на стадыёне ўжо сабраліся сотні прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай
Як стала вядома «Нашай Ніве» з дзвюх крыніц, супрацоўнікі бюджэтнай сферы Маладзечна атрымалі ўказанне адправіць на стадыён сваіх людзей.
Як чакаецца, яны павінны будуць падчас мітынгу выказаць нязгоду, а пасля дэманстратыўна сысці.
У прыватнасці, ад кожнай школы завучы абавязаныя прывесці па шэсць чалавек.
Як перадае карэспандэнт «Нашай Нівы» з Маладзечна, сапраўды, на стадыёне фіксуюцца адасобленыя групкі жанчын з маскамі на тварах, якія кучкуюцца і адмаўляюцца гаварыць з прэсай.
А гэтыя жанчыны кучкуюцца асобна
Здаецца, ідэя дэмаршу не вельмі спрацавала. У «купках» карэспандэнты «Нашай Нівы» налічылі толькі 25 чалавек. І яны сапраўды сышлі неўзабаве пасля пачатку мітынгу — але моўчкі і цішкам.
Агулам, на стадыёне сабралася некалькі тысяч чалавек.