Было б дзіўна, каб жонка Віталіка Артыста выдала порцыю джазу ці запяяла хард‑рок стандарты.
У музычных густах Таня сыходзіцца з Віталём, і «Mannequin» можна назваць проста сайд‑праектам лідэра «Без білета», які ўзяўся сыграць на ўсіх інструментах, трошкі падпяяў і дзе‑нідзе дапамог з тэкстамі. А можа гэта жаночы варыянт той самай групы.
Пры тым сама спявачка не выглядае бляклым ценем Віталя і здольная на стварэнне такіх міні‑шэдэўраў, як «Аlone». Пад канец альбому (аса¬бліва ў «My best friend» ) яе мяккі ненавязлівы голас пачынае зачароўваць…
Шкада, што гэтая трып‑хоп‑брыт‑поп‑нью‑эйдж казка перыпыняецца ўсяго на дзевятай кампазіцыі. Малаадчувальны ў гэтай праграме аўтарскі пачатак: пакуль Таня паўстае закладніцай уласных музычных прыхільнасцяў. Але калі праект — не аднаразовы выкід у атмасферу творчых эмоцый, а сур’ёзны намер даць людзям інтэлегентнай, цікавай ды пазітыўнай музыкі, то ў добры шлях. У чаканні праектаў дзяцей Артыста.