Хадайніцтвы аб асабістым паручыцельстве адносна Віктара Бабарыкі для змены яму меры стрымання, нягледзячы на ​​затрыманні тых, хто хацеў гэта зрабіць, змаглі падаць больш за 30 чалавек. Акрамя таго, адвакаты Віктара Бабарыкі перадалі ў КДБ хадайніцтвы аб асабістым паручыцельстве адносна экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты, падпісаныя Нобелеўскім лаўрэатам Святланай Алексіевіч, мастаком Уладзімірам Цэслерам і дырэктарам Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанс» Наталляй Маханько, распавялі Tut.by абаронцы Аляксандр Пыльчанка і Дзмітрый Лаеўскі.

— Алексіевіч, Цэслер і Маханько — адны з лепшых прадстаўнікоў літаратуры, мастацтва і дабрачыннай сферы, і ўсе людзі, якія знайшлі ў сабе мужнасць прыйсці ў КДБ з хадайніцтвам аб паручыцельстве, прадэманстравалі сваю грамадзянскую пазіцыю і салідарнасць, — адзначаюць Пыльчанка і Лаеўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?