Кадр з кліпа TOR BAND «Жыве»
Новая песня Лявона Вольскага — гэта новы шэдэўр паэзіі. А вось TOR BAND, якіх многія запомнілі па хітах «Мы не народзец» і «Хто, калі не ты», ударылі магутным кліпам.
Лявон Вольскі. Іржавая дзяржава
Іржавая дзяржава
Сваю атруту п'е.
Ні жалем, ні пажарам
Не ўратаваць яе.
Карозія металу
Пажэрла мэханізм.
З усіх магчымых рухаў
Дасяжны толькі ўніз.
Рэфрэн:
Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава.
Ёй дыхае ў спіну
Сапраўдная краіна.
Жрацы іржавай секты
Па вушы ў хлусні.
Сабе не вераць самі,
Каго з іх ні вазьмі.
Яны чытаюць мантру:
«Нідзе няма іржы!»
Але усе ўсё бачаць —
Кажы ці не кажы.
Рэфрэн:
Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава.
Ёй дыхае у спіну
Сапраўдная краіна.
Іржавая дзяржава
Скрыгоча і трашчыць.
Палохае турмою,
Застрашвальна крычыць.
Шмат роспачы і болю,
Няспраўджаных надзей.
Але іржы ўсё болей,
І скон усё бліжэй.
Рэфрэн:
Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава.
Ёй дыхае ў спіну
Сапраўдная краіна.
TOR BAND. Жыве!





