У Польшчы як мінімум на тысячу павялічыцца колькасць амерыканскіх салдат і будзе размешчана камандаванне корпуса Сухапутных войскаў ЗША. Пра гэта паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак, паведамляе «Польскае радыё».
Як заявіў кіраўнік Мінабароны, падпісанне пагаднення з ЗША — важны момант для бяспекі Польшчы.
Марʼюш Блашчак падкрэсліў, што польскі бок не прымае рашэнні аб тым, з якіх краін амерыканскія войскі будуць перакінутыя ў Польшчу. Рашэнне па гэтым пытанні знаходзіцца ў прэрагатыве ЗША.
Пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер выказала задавальненне дасягнутай дамоўленасцю. У сацыяльных сетках яна напісала, што гэта рэалізацыя сумеснага бачання прэзідэнтаў Дональда Трампа і Анджэя Дуды аб амерыканскай ваеннай прысутнасці ў Польшчы.