У велікодных багаслужбах у праваслаўных храмах Беларусі ўзялі ўдзел каля 947 тыс. грамадзян.
У Мінскай вобласці ў велікодных набажэнствах удзельнічала прыкладна 50 тыс. грамадзян, паведамілі агенцтву ва УУС Мінаблвыканкама.
Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама,
на працягу двух дзён велікодныя набажэнствы ў 26 праваслаўных храмах і прыходах сталіцы наведала больш за 75 тыс. грамадзян.
Раней паведамлялася, што на каталіцкі Вялікдзень удзел у багаслужбах узялі 119 тыс. чалавек.
Касцёл гэтыя лічбы аспрэчыў.