Тысячы людзей сабраліся ў Каложскі парк на сустрэчу са Святланай Ціханоўскай з выбарцамі 1 жніўня.

Святлану Ціханоўскую вітаў 300-метровы людскі калідор

Святлану Ціханоўскую вітаў 300-метровы людскі калідор

Ціханоўская ў Гродне ФОТАРЭПАРТАЖ

Від зверху. Шмат людзей стаяць таксама ў халадку пад дрэвамі парка

Зірніце на кароткім відэа, колькі людзей было на пляцоўцы за 15 хвілін да пачатку мітынгу.

Вакол сцэны стаіць ахова з мясцовых баксёраў-валанцёраў.

А гэта людзі скандуюць «Жыве Беларусь!»:

Карэспандэнты «Нашай Нівы» сочаць за падзеямі на месцы. Улічыце, што фота і відэа будуць з'яўляцца са спазненнем. Ад таго, што людзей вельмі шмат, інтэрнэт на месцы працуе слаба.

Вось відэастрымы з месца падзей, яны таксама могуць глухнуць, выбірайце той, які цягне найлепш:

Людзі ідуць у Каложскі парк цэлымі групамі, перадае карэспандэнт НН з месца падзей. Вось відэа:

Каля сцэны заўважаны чалавек з партрэтам дзейнага кіраўніка дзяржавы. Ён сказаў карэспнадэнтам, што прыйшоў, каб паказаць, што рэйтынг кіраўніка дзяржавы большы за 3%:

«Свабода» паведаміла, што Святлану Ціханоўскую на шляху да мітынгу спыняе ДАІ, запавольваючы яе рух. Яе чакаюць а 13-й. Даехаць на машыне не ўдалося, Ціханоўская ішла пешкі. «Нічога, рух — гэта жыццё», — жартуе Святлана.

Удзельнікі мітынгу зладзілі Ціханоўскай «чэмпіёнскі калідор» на шляху да сцэны. Яе віталі воклічамі «Жыве Беларусь!» і скандаваннем «Света!», гучала песня «Муры». Глядзіце кароткае відэа:

Святлана пачала выступ па-беларуску. «Мне вельмі падабаецца Гародня. Гэта горад каралёў», — сказала яна.

Newgrodno.by апублікавала відэа мітынгу з вышыні:

Гарадзенец з малым сынам расказаў, чаму прыйшоў на сустрэчу:

Сустрэча ў Каложскім парку ў Гродне — частка «заходняга турнэ» кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. 

Сёння ж Ціханоўская наведае Ваўкавыск (сустрэча прызначаная на 15.30 на аўтастаянцы на набярэжнай па вуліцы Маркса) і Слонім (19.00, стадыён «Дынама»).

А заўтра яе чакаюць Баранавічы (10.00 — Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя ВЛКСМ (Малады парк) па вул. Камсамольская) і Брэст (парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў на вуліцы Маскоўскай а 14-й).

Першыя сустрэчы з выбарцамі Гродзеншчыны прайшлі ўчора ў Лідзе і Смаргоні. 

Чытайце таксама: 70 тысяч чалавек выйшлі на мітынг у падтрымку Ціханоўскай у Мінску

Ціханоўская сустрэлася з выбаршчыкамі ў Лідзе ВІДЭА, ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0