Нягледзячы на няпэўнае надвор'е, паслухаць кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую ў 42-тысячным Ваўкавыску прыйшло, паводле абноўленых звестак, больш за 3000 чалавек. Як паведамляюць карэспандэнты НН, самая вялікая расцяжка ў натоўпе выбаршчыкаў — «Свабоду палітвязням!».

Пасля Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала на сцэну выйшла мясцовая жыхарка. Яна назвала трыумвірат «дзекабрысткамі». «Лукашэнка плюнуў людзям у душу, калі загадаў цягнуць бульдозерам крыжы ў Курапатах!» — эмацыйна сказала яна. Натоўп адказаў крыкамі: «Ганьба!»

Спадарыня сказала, што ніколі не цікавілася палітыкай, пакуль не выйшаў дэкрэт пра дармаедаў. Ён так яе абурыў, што пенсіянерка з галавой сышла ў грамадскую дзейнасць. Пасля яна прачытала верш, які народ вітаў авацыямі:

Мы хочым супакою, не вайны,
мець права чалавека ў краіне,
каб мірна жыць без здрады і маны,
а ашуканства ўлада няхай згіне!..

Асаблівасць сустрэчы ў Ваўкавыску — людзі не разыходзіліся пасля абавязковых выступленняў, перадаюць карэспандэнты НН. Людзі фатаграфаваліся з трыумвіратам. «Дзяўчаты, вы — наша надзея», — казалі ўдзельнікі мітынгу.

Прызначаная на 15.30 сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай трохі адклалася з-за моцнага дажджу.

Таксама ў планах кандыдата сёння наведаць Слонім (19.00, стадыён «Дынама»).

А некалькі гадзін таму Святлану эйфарычна вітала Гродна:

12 тысяч чалавек эйфарычна сустрэлі Ціханоўскую ў Гродне ВІДЭА, ФОТА

Ціханоўская ў Гродне ФОТАРЭПАРТАЖ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?