350 км на гадзіну — такую хуткасць развіваюць цягнікі хуткаснай чыгункі, што злучаюць сталіцу Гішпаніі з поўначчу і поўднем.AVE — Alta Velocidad Española — у скароце чытаецца па‑гішпанску як «птушка». І гэтыя птушкі хутчэйшыя і сучаснейшыя за сваіх французскіх і японскіх аналагаў. Сетка чыгункі імкліва расце.
Паводле плану ўладаў, да 2020 году 9 з 10 гішпанцаў будуць жыць на адлегласці максімум 50 км ад станцыі хуткаснага цягніка.
Гэтая сетка злучае краіну, падзеленую на рознакультурныя рэгіёны.
Дзякуючы AVE, жыхары гарадкоў, размешчаных нават за 100 км ад Мадрыду, могуць працавацьу сталіцы. Зменшылася таксама загрузка аўтамагістраляў. Хуткасная чыгунка зрабіла непатрэбнымі многія паветраныя злучэнні ўнутры краіны. З Барселоны да Мадрыду можна даехаць за 2,5 гадзіны, тады як на машыне гэтая дарога займае гадзінаў 6.
Гішпанія выкарыстала для інвестыцый у інфраструктуру датацыі ад Еўрасаюзу, якія належаліся ёй як менш развітай краіне. Агульны аб’ём укладанняў у AVE склаў €100 млрд.
Можам марыць, што калісьці і з Менску ў Берасце ці Гомель можна будзе даязджаць за гадзіну‑паўтары.