Канал АНТ у праграме «Двое з палаца» паказаў цікавы момант, як Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў брыгадзе 3214 28 ліпеня, аслабіў гальштук, зняў яго і аддаў кіраўніку Адміністрацыі Ігару Сергеенку.

«Пытанне выбараў прэзідэнта — гэта пытанне другаснае, — кажа Лукашэнка. — Пытанне найперш захаваць краіну».

«Размова нібы павысіць градус у і без таго спякотны дзень», — каментуе журналістка.

«З вашага дазволу, — кажа Лукашэнка, аслабляе, а потым здымае гальштук і аддае яго Ігару Сергеенку. — Я чалавек паўночны, зусім не пераношу задуху».

Раней паведамлялася, што падчас выступаў Аляксандра Лукашэнкі заўсёды паніжаюць тэмпературу ці ўключаюць моцны кандыцыянер.

У вч 3214 Аляксандр Лукашэнка заявіў пра тое, што перанёс каранавірус бессімптомна.

Неўзабаве пасля выступу ў вч 3214 Аляксандр Лукашэнка на тры дні знік з экранаў, што падчас выбарчай кампаніі экстраардынарна. З'явіўся ён толькі 1 жніўня на сустрэчы з Шэйманам і Качанавай, дзе ягоны голас гучаў незвычайна. Вось відэа:

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?