Шанец для маладых музыкаў: летняя складанка ад Студфармату і Беларускай Музычнай Альтэрнатывы.

Выданьне музыкі на дыску — мара для кожнага маладога гурта, і апошнім часам такіх магчымасьцяў для калектываў усё больш. У Менску рыхтуецца новая музычная складанка пазітыўнай і экспэрымэнтальнай музыкі, да ўдзелу ў якой запрашаюцца ўсе ахвотныя ды амбітныя.

Такія салянкі — не навіна ў беларускай музыцы, але цяпер арганізатары мэтаскіравана жадаюць адшукаць новыя таленты й зоркі кватэрнікаў і выступаў у пабах. Можна чакаць, што яны вас знойдуць, а можна даслаць свой запіс на пошту. Патрабаваньні да стылю творчасьці даволі шырокія: музыка мае быць пазітыўнай і ня вельмі цяжкай, а песьні маюць выконвацца на беларускай мове. Рок, ска, рэггі, любыя экспэрымэнты вітаюцца.

Прадусара для сябе знайсьці цяжка, але якому музыку лёгка ў Беларусі? Зараз выйсьці ў сьвет вам дапамогуць StudFarmat і БМА. Запісы і інфармацыю пра сябе можна дасылаць на пошту [email protected] да 5 траўня.

Па дадатковую інфармацыю зьвяртайцеся па тэл. 1500435 або 6490888

Кружэлка з вясновым настроем

Адзвінелі салюты над студэнцкай выставай UnReal Student Life 2009 (http://studfarmat.org/), што два тыдні не давала сталічнай моладзі спакою ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Арганізараты крыху прывялі ў парадак свае арганізмы, стомленыя драйвам і крэатывам, і вырашылі ... што нерэальнае show must go on! Цяпер яны прапануюць моладзі разам рабіць музычную складанку.

Прапанова скіраваная, у першую чаргу, да гуртоў, якія ўжо выраслі са студэнцкіх «кватэрнікаў», але яшчэ не дасягнулі ўзроўню менскіх клубаў. Звычайна такія каманды граюць афігенна цікавую, жывую музыку, маюць арыгінальныя аранжыроўкі і нават свае фан‑клубы. Аднак да вялікай залі іх «нефарматная музыка», часцей за ўсё, не дабіраецца. Удзел у складанцы стане для такіх гуртоў добрай магчымасцю прэзентаваць сваю творчасць шырокай аудыторыі.

Тэматыка твораў для кружэлкі можа быць любая. Стыль – пазітыўная, не цяжкая музыка (рок, ска, панк, рэггі, фольк‑мадэрн і г.д.). Настрой – вяснова‑летні. Беларуская мова вітаецца.

Запісы на праслухоўванне чакаюць па адрасе [email protected]. Дэдлайн: 1 мая — 9 мая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?