Мітынг Ціханоўскай у Брэсце прайшоў пры масавым удзеле былых дэсантнікаў ФОТЫ, ВІДЭА, АНЛАЙН
Больш за 18 тысяч чалавек налічылі праваабаронцы на мітынгу Святланы Ціханоўскай у Брэсце. Нічога падобнага горад над Бугам ніколі раней не бачыў.
Сачыце ў нашым анлайне з месца падзей, як адбывалася мерапрыемства.
__________________________________
16:23 »Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця», — завяршае мітынг Ціханоўская.
16:20 Оперная зорка Маргарыта Ляўчук праспявала «Авэ Марыя».
16:10 Мітынг заканчваецца ўжо традыцыйна пад песню «Муры».
15:57 Вераніка Цапкала згадала заўтрашні зварот Лукашэнкі да парламента. Пры згадванні прозвішча кіраўніка дзяржавы людзі пачалі незадаволена гудзець.
15:53
15:45
15:42 Людзі стаміліся ад чакання, пацягнуліся да выхада многія. Пасля Ціханоўскай пачала выступаць Калеснікава.
15:39 Ціханоўская заяўляе, што спазнілася па незалежных ад яе прычынах.
15:38 Ціханоўская павіншавала дэсантнікаў з іх святам.
15:33 Ціханоўская пачала сваю прамову з важнай тэмы для берасцейцаў — акумулятарнага завода. Згадала пра ўплыў брэсцкіх блогераў Пятрухіна і Кабанава на яе.
15:28 Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала з'явіліся на сцэне.
15:27 У Брэсце сёння спякотнае надвор'е, многім людзям становіцца млосна.
15:19
Адной з машын картэжу Ціханоўскай парэзалі колы.
15:10
14:53
14:47 Пляцоўка непасрэдна перад сцэнай вельмі малая. Пакуль што немагчыма дакладна падлічыць колькасць людзей.
14:43 Па дарозе ў Брэст машыну Ціханоўскай спынялі некалькі раз для праверкі дакументаў.
14:31
14:25
14:24
14:14 Да пачатку мітынгу ўжо сабралася некалькі тысяч чалавек і людзі працягваюць падыходзіць.
14:13 Як і ў Баранавічах, у Брэсце шмат дэсантнікаў. І гэта нядзіўна, бо сёння дзень ПДВ.
14:06 А 14 гадзіне пачалася канцэртная праграма. Выступае гурт «Разбітае сэрца пацана».
Каментары