Цэнтрвыбаркам адмовіўся ўсталёўваць відэакамеры на выбарчых участках за кошт грамадзян у сувязі з «нявысветленасцю парадку практычнай рэалізацыі» гэтай прапановы, паведамляе tut.by.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Усе члены выбарчай камісіі, азнаёміўшыся з прапанаваным вамі праектам пастановы, у якім прадугледжваецца жывая кругласутачная відэатрансляцыя з участкаў галасавання і размяшчэнне ўласных відэакамер грамадзян па іх заяўках, выказалі меркаванне аб неадпаведнасці праекта патрабаванням выбарчага заканадаўства і няяснасьці парадку практычнай рэалізацыі прапановы», — гаворыцца ў адказе ЦВК.

У ЦВК паведамілі, што выбарчы кодэкс не дапускае прыцягненне тэхнічных сродкаў грамадзян для арганізацыі выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?