Фота Надзеі Бужан.

Валерый Цапкала лічыць, што Крэмль вырашыў заняць пазіцыю нейтралітэту і не падтрымліваць ніводнага з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю hromadske.

На думку Цапкалы, Расія ўпершыню вырашыла не займаць пазіцыю Лукашэнкі, бо баіцца, што падтрымка непапулярнага лідара можа мець наступствы ў будучыні. Нібыта беларусы могуць расцаніць такія дзеянні Крамля як антыбеларускую палітыку і спробы перашкодзіць ім рухацца наперад.

«І для Расіі сур'ёзнае пытанне: падтрымаць Лукашэнку і пасварыцца з беларускім народам на будучыню, бо няма пакуль што гарантыі, што яго пераабяруць. Ці наадварот, падтрымаць беларускі народ — гэта таксама складана, паколькі ёсць куча розных дамоўленасцей з Лукашэнкам, абавязкаў», — сказаў Цапкала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?