Дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ адзначыў, што прасіў Лукашэнку «перагарнуць старонку», калі Цапкала мог стаць фігурантам крымінальнай справы.

Фота Надзеі Бужан.

Янчэўскі пракаментаваў словы вядучага аб тым, што Цапкала ў свой час «стаяў на парозе турэмнай камеры».

«Гэта праўда, але там, дарэчы, гаворка ішла не толькі пра Цапкалу. Гэта была вельмі буйная справа адной з фірмаў. Там былі вельмі сур'ёзныя падатковыя парушэнні, якія, дарэчы, яны потым самі прызналі і кампенсавалі. Былі тады матэрыялы і па Цапкалу. Я тады непасрэдна прасіў кіраўніка дзяржавы ад імя IT-супольнасці, вобразна кажучы, «перагарнуць старонку». Я сам прасіў проста для таго, каб нейкае другое дыханне атрымала гэтая галіна. Для таго, каб інвестары глядзелі і бачылі, што тут усё спакойна, стабільна, што тут вельмі добрае стаўленне, каб хлопцы новыя нічога не баяліся і не апасаліся. І прэзідэнт гэта падтрымаў. Прэзідэнт заўсёды вельмі ўважліва глядзеў на тое, што ПВТ дасць не толькі айцішнікам, але ўсёй краіне», — заўважыў Усевалад Янчэўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?