Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская планавала сёння а 19.00 узяць удзел у агітацыйным мітынгу ў Бярозе. Але на пачатку мерапрыемства вядучы і давераная асоба Ціханоўскай звязаліся з кандыдатам па тэлефоне, і Святлана расказала, чаму не можа прыехаць у Бярозу, паведамляе «Першы рэгіён».

Святлана Ціханоўская па тэлефоне папрасіла прабачэння ў прысутных людзей. Па словах Ціханоўскай, яна атрымала інфармацыю, што з'яўленне ў Бярозе на мітынгу для яе небяспечна. Рыхтуецца нейкая правакацыя. Святлана расказала, што ў горадзе не проста так з'явіліся аўтазакі і АМАП, і пасля яе з'яўлення на мітынгу маглі адбыцца непрыемныя эксцэсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0