Пасланне да беларускага народа і Нацыянальнага схода пройдзе ў Палацы Рэспублікі 4 жніўня, паведамляе тэлеграм-канал Пул першага.
«З незвычайнага: пасланне ў гэты раз прагучыць не ў Авальнай зале Дома ўрада (як заўсёды было раней), а ў Палацы Рэспублікі. Запросяць больш за 2,5 тысячы чалавек з усёй Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, раней анансавалася, што Лукашэнка звернецца з пасланнем 3 жніўня. Аднак з невядомых прычын яго на дзень перанеслі.
0
0
0
0
0
0