Да мінскага пяціпавярховіка падагналі кран з люлькай і знялі з балкона чыйсьці бел-чырвона-белы сцяг. Відэа здарэння зняў карыстальнік TUT.BY.

Сёння з балкона на вуліцы Гая, 15 у Мінску знялі бел-чырвона-белы сцяг. Падобна на тое, яго вывесілі жыхары кватэры на трэцім паверсе.

— Сцяг вісеў там каля двух тыдняў. Сёння днём да дома пад'ехаў кран з люлькай, сцяг знялі. Рабочыя перадалі яго нейкім людзям у цывільным, — распавёў мінчук, які назіраў за тым, што адбываецца. — У адным з вокнаў на першым паверсе вісіць налепка «ямы97%» — а з ёй што зробяць, шыбу ўначы разаб'юць, ці што?

Няясна, ці знаходзіўся ўладальнік сцяга дома падчас гэтай аперацыі. Відаць толькі, што дзверы з балкона ў кватэру прыадчынены.

У гэтым жа доме знаходзіцца ўчастак для галасавання №20 Цэнтральнага раёна Менска.

У ГУУС Мінгарвыканкама TUT.BY далі каментар па сітуацыі на Гая, 15.

— Рэагаванне з боку міліцыі было на паведамленне ад грамадзяніна аб вывешаным сцягу. Са слоў заяўніка, гэта абразіла яго маральныя прынцыпы і погляды. Супрацоўнікі міліцыі выбылі на месца, знялі сцяг. Па дадзеным факце зараз праводзіцца праверка ў парадку ПВКоАП РБ, — распавяла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

У міліцыі не растлумачылі, ці ёсць забарона на вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў прынцыпе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?