Сканчэнне паслання Аляксандра Лукашэнкі парламенту і народу 4 жніўня было незвычайным.

«Мы сёння моцна трымаем у руках будучыню. Будучыню нашай незалежнай Беларусі. Краіну мы вам не аддамо. Незалежнасць каштуе дорага. Але яна вартая таго, каб яе захаваць і перадаць будучым пакаленням. За намі Беларусь — чыстая і светлая, сумленная і прыгожая, працавітая і трошкі наіўная. І крыху-крыху ранімая. Але яна — наша! Яна любімая, а любімую не аддаюць», — заявіў прэзідэнт.

Прамовіўшы апошнія словы прамовы, ён адразу накіраваўся за кулісы сцэны. Туды ж па сходах знізу бягом накіраваліся і ахоўнікі. 

Тым часам зала пачала апладзіраваць, гледзячы на пустую трыбуну. Апладысменты доўжыліся 2 хвіліны і 20 секундаў. Пасля гэтага трансляцыя з Палаца Рэспублікі скончылася.

Відэа гэтага глядзіце тут:

У мінулыя гады Аляксандр Лукашэнка дзякаваў са сцэны за апладысменты і адказваў на пытанні дэпутатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0