Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У першы дзень датэрміновага галасавання супрацоўнікі міліцыі затрымалі на ўчастку для галасавання №52 Кастрычніцкага раёна Мінска назіральніка ад ініцыятывы «Сумленныя людзі» Івана Дубовіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў затрыманы за тое, што падаваў скаргі ад ініцыятывы, паведамляе spring96.org.

Ён паспеў паведаміць, што яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Аднак там сваякам адмаўляюцца прадастаўляць інфармацыю аб яго месцазнаходжанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0