У Слуцку на пляцоўцы, дзе 4 жніўня павінен адбыцца пікет Святланы Ціханоўскай з удзелам прадстаўніц аб’яднаных штабоў Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай, падагналі тэхніку — аўтавышкі, палівальную машыну і трактар, пiша «Радыё Свабода».

Як распавяла прадстаўніца штаба Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова, тэхніка стаіць, але ніякія працы пакуль не вядуцца.

Пляцоўку, дзе павінен праходзіць мітынг, агарадзілі турнікетамі.

На падыходзе да пляцоўкі стаяць трактар з кветкамі і палівальная машына. Прадстаўнікі «Зелянбуда», якія стаялі побач, распавялі, што збіраюцца саджаць тут кветкі на клумбах. Сказалі, што не ведаюць, калі скончаць працы, але працоўны дзень у іх да 18-й гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0