У выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Лукашэнкі існуе рызыка вайсковага бунту, заявіў расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі, піша «РИА Новости».

«Калі Лукашэнка абвесціць пра сваю перамогу, у Беларусі змогуць не пагадзіцца з гэтым. (…) Яны ціхія-ціхія, але могуць зладзіць што-небудзь у панядзелак, 10 жніўня», — сказаў палітык.

Жырыноўскі таксама дапусціў, што Лукашэнка будзе вымушаны пакінуць краіну, як гэта зрабіў Віктар Януковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0