За мінулыя выхадныя дні ў ДТЗ на дарогах Беларусі пацярпелі восем дзяцей. Вінаватымі ў большасці здарэнняў былі вадзіцелі з невялікім стажам кіравання аўтамабілем.
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС, у Іванаўскім раёне 26‑гадовы жыхар Брэста, які атрымаў вадзіцельскае пасведчанне толькі ў сакавіку 2009 года, з‑за няправільнага выбару хуткасці на закругленні дарогі са жвіровым пакрыццём не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся.
У выніку дзевяцігадовы хлопчык, які ехаў з ім, атрымаў выцятыя раны галавы.
У Магілёве 20‑гадовы вадзіцель (стаж — восем месяцаў) не справіўся з кіраваннем, выехаў на левую па ходзе руху ўзбочыну, дзе збіў дзвюх дзяўчынак. Дзевяцігадовая і 12‑летняя пацярпелыя былі шпіталізаваны з сур’ёзнымі траўмамі: траўма галавы і пералом шчыкалаткі і пералом нагі.
Паводле звестак УДАІ МУС, за мінулыя выхадныя ў краіне адбылося 53 дарожна‑транспартныя здарэнні, у якіх дзевяць чалавек загінулі і 61 паранены.
За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрымана 669 вадзіцеляў.