Панядзелак, а 19-й, грамадская ініцыятыва «Будзьма!» і творчая суполка «Спайка Шва» запрашаюць вас заскочыць у кавярню «Валерыя» (Валадарскага 7):

паслухаць анекдоты, фрашкі, досціпы, мексіканскі народны эпас і проста пагрэцца ў памяшканні.

У вечарыне ўдзел возьмуць:

пацан з разбітым сэрцам — Дзяніс Тарасенка

чалавек, які ў другі раз сутыкнуўся з ласём і зноў ацалеў, — Віталь Рыжкоў

Оперна‑літаратурны прывід — Джэці (Вера Бурлак)

Вядзе вечарыну Павал Касцюкевіч.

Уваход вольны і ў дадатак з арганізатараў — кубак гарачай гарбаты.

tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0