Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

«Каб знайсці дзесяць адрозненняў паміж традыцыйнымі Дзядамі, Днём Волі і Чарнобыльскім шляхам трэба добра напружыцца. Адны і тыя ж прамовы, выступоўцы, маршрут — у бок Бангалору», — піша аглядальніца газеты «Новы час» Вольга Хвоін у сваім артыкуле «Майстэрства шаблону».

Дазвольце! На Дзяды ні разу за 20 гадоў ніхто не хадзіў не Бангалор. У гэты дзень людзі ходзяць у Курапаты ў знак памяці пра ахвяры акупацый.

На Дзень Волі ў 2009-м людзі не хадзілі на Бангалор. У 2008-м людзі спрабавалі прарвацца ў цэнтр, і кадр з акрываўленым фотарэпарцёрам з Менску абышоў свет цэлы. У 2007-м людзі збіраліся ў цэнтры, і рознымі калонамі збіраліся ад цэнтру да Акадэміі. У 2006-м Дзень Волі па-пад ачэпленым Пляцам Каліноўскага, калі тысяча дэманстрантаў працягвала сядзець у турмах, стаў фінальным акордам Плошчы...

Словы журналісткі не сыходзяцца з рэальнасцю аніяк.

Значэнне несавецкіх палітычных традыцый для фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці, альтэрнатыўнага палітыкуму вялікае. Нават у часы максімальнай палітычнай апатыі дэманстрацыі ў цэнтры сталіцы, шматлюдныя ці малалюдныя, якія б маршруты ні абіралі іх арганізатары, застаюцца ў ліку самых яркіх палітычных падзей, трапляюць у цэнтр увагі СМІ і выклікаюць найбольшае раздражненне лукашэнкаўцаў. Агіду выклікаюць не тыя шэсці, куды людзі ходзяць па ўласнай волі, а саветызуючыя абрады, да якіх ідэолагі змушаюць насельніцтва.

Журналістка Хвоін, захапіўшыся рытуальнымі лямантацыямі, проста заблукала ў трох хвоях.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?